Разам з тым, зрабіўшы адважныя крокі наперад на прасторах інтэрнэту, мы не збіраемся спыняцца, не можна занядбаць гэтай важнай сферы жыцця сучаснага чалавека, тым больш маладога чалавека. Ёсць пэўныя думкі наконт тэмаў рэкалекцый і іншыя ідэі. Калі вы таксама маеце якія-небудзь файныя прапановы альбо хочаце даведацца і глыбей пазнаць нейкую тэму, мы чакаем вашых прапановаў, вашых лістоў. Пішыце там, дзе вам зручна:
·
ddm.vicebsk@gmail.com ·
instagram ·
facebook·
вконтакте Нашы маладыя сябры, мы сумуем па сустрэчах і молімся, каб мы спаткаліся як мага хутчэй. Маліцеся і вы, у тым ліку і ў інтэнцыі Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, каб з'яднаныя духам у малітве мы маглі разам крочыць да святасці шляхам збаўлення.