Займаемся арганізацыяй мерапрыемстваў, адрасатамі якіх з'яўляецца моладзь Віцебскай дыяцэзіі. Адначасова клапоцімся аб фармацыі і інтэграцыі моладзі нашай дыяцэзіі. Гэта дае нам шмат радасці і вучыць быць адказнымі за Касцёл.
Вялікдзень і Божае Нараджэнне – найважнейшыя святы ў Літургічным годзе. Каб добра духоўна падрыхтавацца да перажывання гэтых святаў, мы збіраем моладзь разам. Разважанне Божага Слова, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і супольная малітва дапамагаюць нам прыблізіцца да таямніц Змёртвыхпаўстання і Нараджэння Пана Езуса Хрыста.
Дыяцэзіяльныя дні моладзі
Летам мы збіраемся ў прыгожым Браславе на некалькі дзён і гэта заўсёды асабліва, непаўторна і радасна. У праграме штодзенная Святая Імша, магчымасць споведзі, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, цікавыя госці, тэматычныя круглыя сталы, гульні, забавы, евангелізацыйны канцэрт на беразе возера.
Евангелізацыйна-інтэграцыйныя сустрэчы
Ніхто не можа верыць толькі для сябе, гэтак жа як ніхто не можа жыць толькі для сябе. Мы будуем супольнасць моладзі, ў якой хочам весці адзін аднаго да святасці. Падчас сустрэч мы знаёмімся бліжэй, спяваем, гуляем, танцуем, праслаўляем Пана Бога, такім чынам, весела і плённа праводзім час.
Інтэрнэт
Каб увесь час мець кантакт з моладдзю і быць бліжэй on-line, мы стварылі суполкі ў розных сацыяльных сетках, дзе можна прыняць удзел ў рэкалекцыях, пашырыць свае веды Катэхізісу Каталіцкага Касцёла, падзяліцца сведчаннем веры, паглядзець здымкі і відэа з сустрэч, задаць пытанні, а таксама ўнесці прапановы. Далучайцеся да нас Вконтакте, ў Instagram, Facebook і YouTube.
«Небяспека заражэння вірусам павінна навучыць нас іншаму тыпу "заражэння" - любові, якая перадаецца ад сэрца да сэрца»