Для пашырэння ролі моладзі ў апостальскай дзейнасці свецкіх у Касцёле, менавіта ў Віцебскай дыяцэзіі, у 2018 годзе была створана супольнасць аніматараў. Гэта невялікая група актыўных і таленавітых маладых людзей, якая дапамагае ў стварэннi канцэпцыі дзейнасці Душпастырства. Аніматары прымаюць беспасрэдны ўдзел у працы Душпастрыства моладзі праз перадачу ўласнага бачання ўмоў, у якіх жыве сучасны свет, а таксама ў адшуканні i развіцці адпаведных метадаў евангелізцыі.
кс. Алег Хмылко
Адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі
Удзельнік каманды аніматараў душпастырства
Аляксандр Каляга
Семінарыст .
Удзельнік каманды аніматараў душпастырства
Ілля Папіна
Інжынер-праграміст у Syberry CIS
Удзельнік каманды аніматараў душпастырства
Аляксандр Тамчук
Электрык.
Удзельнік каманды аніматараў душпастырства
Марыя Малец
Студэнтка ВДМУ.
Удзельнік каманды аніматараў душпастырства
Аляксандра Малец
Студэнтка ВДМУ.
Удзельнік каманды аніматараў душпастырства
Вольга Вішнякова
Музычны кіраўнік .
Удзельнік каманды аніматараў душпастырства
Дзіяна Сайкоўская
Кансультант ў галіне суправаджэння здзелак
Удзельнік каманды аніматараў душпастырства
Ігар Гайковіч
Электраманцёр
Удзельнік каманды аніматараў душпастырства
Ганна Кірэева
дызайнер.
Удзельнік каманды аніматараў душпастырства
Каманда аніматараў ажыццяўляе планы, арганізоўвае канкрэтныя мерапрыемствы, гэта значыць, дапамагае арганізоўваюць апостальскую працу i кіраваць ёй так, каб можна было спадзявацца на больш шчодрыя плёны, чым тады, калі б кожны дзейнічаў паасобку.
ШТО РОБІМ?
Інтэрнэт
"Інтэрнэт ёсць дар Божы. Ён дае нам сапраўды бязмежныя магчымасці для чалавечага яднання і праявы салідарнасці", – гаворыцца ў тэксце паслання Папы Рымскага Францыска да паствы з нагоды 50-га Сусветнага дня сацыяльных камунікацый. Камунікацыя "павінна будаваць масты, вылечваць раны і закранаць сэрца", – піша Францыск і заклікае зрабіць сацыяльныя сеткі "прасторай міласэрнасці, што спрыяюць зносінам". Мы хочам наследаваць словы Святога Айца, таму стварылі адпаведна акаўнты Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі ў сацыяльных сетках. Вконтакте і Facebook каб дзяліцца з Вамі навінамі, тэкстамі, якія варта прачытаць, песнямі з нашых спатканняў і фільмамі. YouTube – для таго, каб здымаць для Вас відэа, запісваць рэкалекцыі, канферэнцыі, маліцца разам і працягваць евангелізацыю тады, калі, на жаль, няма фізічнай магчымасці спаткацца. На нашай старонцы ў Instagram можна паглядзець фотаздымкі і відэа з нашых сустрэч, далучыцца да сумеснага чытання Youcat, прыняць удзел у конкурсах, а таксама хутка даведацца аб галоўных падзеях.
On-line рэкалекцыі
Андрэйкі
Паводле хрысціянская традыцыі, Андрэйкі – гэта ноч, якая прыпадае на ноч з 29 на 30 лістапада. Гэты дзень – гэта адразу пачатак старога і заканчэнне новага літургічнага года. Дзень святога Андрэя – гэта апошняя магчымасць для вялікай вечарыны. Пасля апошняй вясёлай ночы надыходзіць Адвэнт, у якім Касцёл раіць устрымацца ад гучных забаў. Падчас Андрэек моладзь Душпастырства Віцебскай дыяцэзіі ўжо таксама традыцыйна на працягу некалькіх гадоў збіраецца ў горадзе Глыбокае, каб пасвяткаваць разам. Андрэйкі – гэта евангелізацыйная, забаўляльная і інтэграцыйная праграма, насычаная гучным спевам, цікавымі забавамі і энэргічнымі танцамі, адным словам, усе – як мы любім. Натуральна, што галоўным з'яўляецца евангелізацыйны змест гэтага свята – супольная малітва, сведчанні і праслаўленне Езуса, які ў хуткім часе зноў народзіцца ў нашых сэрцах.
Паглядзець фота
Адвэнт
Нязвыклы час радаснага чакання Нараджэння наша Збаўцы Езуса Хрыста, падчас якога мы хочам спаткацца, памаліцца разам і падзяліцца аплаткам. Аплатак – сімвал прымірэння і прабачэння, знак сяброўства і любові. Дзяленне ім у пачатку Вігілійнай вячэры выражае жаданне быць разам. Сімволіка хлеба мае яшчэ адно вымярэнне: трэба быць добрым, як хлеб, і дзяліцца, як хлеб. Зазвычай, мы ламаем аплатак у сем'ях падчас вячэры перад Пастэркай. Разам з тым, мы хочам гэта зрабіць у супольнасці Душпастрыства моладзі, каб з'яднацца і яшчэ раз падкрэсліць, што Касцёл – гэта сям'я. На працягу традыцыйная Адвэнтовай сустрэчы адбываецца Святая Імша, дзе з Божым Словам да нас звяртаецца біскуп Віцебскай дыяцэзіі. Таксама ёсць магчымасць падзяліцца сваімі думкамі наконт праслуханай канферэнцыі ў малых групах. Акрамя супольнай малітвы застаецца час каб выпіць гарбаты і пагутарыць з бліжнім.
Паглядзець фота
Велікапостная сустрэча
Яшчэ адна сустрэча адбываецца падчас Вялікага посту напярэдадні Пальмовай нядзелі. Ў гэтым асаблівым часе праходзіць сустрэча моладзі на дыяцэзіяльным узроўні, якая беспасрэдна звязана з Сусветнымі днямі моладзі. Папа Рымскі піша ліст, накіраваны да моладзі: "Хрыстос жывы (пар. 2 Кар 13,4)". "Ён – наша надзея і самая прыгожае юнацтва гэтага свету. Усё, да чаго Ён датыкаецца, становіцца маладым, новым, перапаўняецца жыццём. Таму першыя словы, якія я хачу звярнуць да кожнага маладому хрысціяніну, – Ён жывы і хоча, каб ты жыў!" Падчас чування мы разважаем Божае Слова, супольна молімся, удзельнічаем у Крыжовым шляху, такім чынам, падрыхтоўваем сэрцы да Пасхальнага Трыдуума і галоўнага свята ў літургічным годзе – Уваскрасення Пана Езуса Хрыста.
Паглядзець фота
Маёўка
На постсавецкай прасторы вельмі распаўсюджана традыцыя майскіх пікнікоў падчас дзяржаўных выходных дзён. Як толькі з'яўляецца вольны час, хочацца правесці яго плённа з Панам Богам. Наша Маёўка адбываецца ў Глыбокім, добрае надвор'е і свежае паветра садзейнічаюць адпачынку моладзі. Сустрэча распачынаецца са Святой Імшы, пазней мы слухаем канферэнцыю. Кожны чалавек, каб усім сваім жыццём абвяшчаць Хвалу свайго Пана і Створцы. У гэтым святле мы павінны разумець слова Святога Ірэнэя, біскупа і мучаніка, які пісаў „gloria Dei homo vivens" – Слава Божая – чалавек, які жыве, жыве ў Яго ласцы, жыве ў сяброўстве з Ім. Гэта значыць, мы можам праслаўляць Бога не толькі праз малітву. Падчас адпычынку мы таксама хвалім Бога ў простых рэчах, такіх як спеў, забавы, танец, размова з бліжнім, новыя знаёмствы. Менавіта гэтым мы і займаемся на Маёўцы.
Паглядзець фота
Дыяцэзіяльныя дні моладзі
Штогод у браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі напрыканцы ліпеня адбываюцца Дыяцэзіяльныя дні моладзі. Праграма гэтай сустрэчы заўсёды насычаная. Распачынаецца адкрыццё Дзён моладзi Святой Iмшой, таксама ў плане прысутнічае ранішняя і вячэрняя малітва, Адарацыя Насвяцейшага Сакрамэнта, штодзенныя канференцыі на актуальныя тэмы. Націск кладзецца не на аднабаковую сувязь, а менавіта на дыялог моладзі з душпастырамі. Гэтаму перадусім павінна паспрыяць правядзенне «круглых сталоў», дзе моладзь не проста слухае лекцыі на пэўныя тэмы, а можа актыўна выказваць сваё меркаванне. Гэта добрая магчымасць правесці час с Хрыстом, адпачнуць душой, пазнаёміцца з новымі людзьмі, паглыбіць сваю веру. Пункт праграмы, які вельмі падабаецца маладым удзельнікам – канцэрт каталiцкага гурта на беразе возера на заходзе сонца.