© 2020 Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі
ДНІ МОЛАДЗІ 2022 (БРАСЛАЎ)
22-24 ліпеня 2022 у Браславе адбыліся Дыяцэзіальныя Дні Моладзі
"Яны трывалі ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах"
(Дз 2, 42)

Менавіта гэты ўрывак паслужыў тэмай сёлетніх дыяцэзіяльных дзён моладзі, якія праходзілі 22-24 ліпеня у Санктуарыі Маці Божай у Браславе. Праз усе дні моладзь разважала над 4 падмуркамі жыцця хрысціяніна – малітва, вучэнне Апосталаў, Эўхарыстыя і супольнасць. Кожны дзень моладзь мела магчымасць удзельнічаць у Святых Імшах, супольных малітвах і цікавых актыўнасцях.
Першы дзень быў прысвечаны трыванню у малітве, аб гэтым падчас канферэнцыі распавёў кс. Яўген Шымановіч. Кс. Яўген расказаў, як падрыхтавацца да малітвы і як не губляць канцэнтрацыю, якія спосабы малітвы існуюць і як жа знайсці на яе час у нашым мітуслівым жыцці. Напрыканцы дня ў моладзі была магчымасць скарыстацца пачутымі парадамі падчас малітвы праслаўлення.
Другі дзень атрымаўся вельмі прадуктыўным. Першую палову дня моладзь удзельнічала ў workshops (круглыя сталы), якія праводзілі псіхолагі, супрацоўнікі фонду "Адкрытыя сэрцы". Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць выбраць адну з чатырох прапанаваных тэмаў: як супрацьстаяць маніпуляцыям; тайм-мэнэджмэнт, як эфектыўна кіраваць сваім часам; майстар-клас па публічных выступах; майстар-клас па відэамантажу.
Канферэнцыя другога дня, якую прамовіў кс.Валерый Марціноўскі, была прысвечана трыванню ў вучэнні Апосталаў, ролі Касцёла ў жыцці хысціян і яго аўтарытэце. Пасля канферэнцыі ўдзельнікаў чакала сустрэча з Езусам падчас адарацыі. Напачатку брат Віктар заахвоціў усіх памяняцца месцамі ў касцёле, каб побач з кожным былі як мага больш незнаёмыя людзі (хоць, вядома, для многіх гэта было няпроста з-за вялікай колькасці знаёмых і сяброў на сустрэчы). Брат нагадаў аб тым, што адарацыя гэта час для сустрэчы дваіх – цябе і Езуса, каб кожная такая сустрэча была як спатканне закаханых, на якое не запрашаем сяброў.
На заканчэнне дня моладзь праславіла Бога разам з гуртам TALITHA KUM. Хоць па раскладзе гэта быў канцэрт гурту – на самой справе ён стаў сапраўднай малітвай, праслаўленнем і сведчаннем хрысціянскай радасці і любові.
Апошні дзень сустрэчы быў прысвечаны разважанням аб Эўхарыстыі і трыванні ў супольнасці. У канферэнцыі аб "трыванні ў ламанні хлеба" кс. Віталій Венцкевіч разважаў аб важнасці падрыхтоўкі і актыўным удзеле ў Святой Імшы, а таксама аб асноўных яе частках. Таксама святар заклікаў маладых людзей заўсёды заставацца сабой, што не трэба прыкідвацца кімсці, кім ты не з'яўляешся, калі прыходзіш у Касцёл, нават калі ты грэшнік. Быць сабой усюды - і ў Касцёле і па-за ім. Апошняя канферэнцыя была прысвечана трыванню ў супольнасці. Яе прамовіў кс. Алег Хмылко. Святар распавёў аб тым, што з'яўляецца супольнасцю, як яе знайсці, а таксама расказаў аб існуючых малітоўных супольнасцях. У гэты дзень таксама моладзь мела магчымасць даць сведчанні аб дзейнасці Бога ў іх жыцці.
Напрацягу ўсіх трох дзён сярод насычанай праграмы маладыя людзі мелі час на гульні, размовы, гарбату і проста добры час разам:
Спадзяемся, што гэтыя дні моладзі прынясуць багаты плён і дапамогуць удзельнікам трываць у Хрысце і ўзрастаць у веры.

P.S. Запісы канферэнцый, а таксама казанняў падчас Святых Імшаў вы можаце знайсці на нашым Ютуб-канале і сайце. Больш фота можна ўбачыць тут.

А яшчэ дзелімся з вамі водгукамі ад удзельнікаў дзён моладзі:
Марина
Воропаево
Хвала Хрысту! Я бы хотела поблагодарить вас за эту прекрасную встречу! Вы помогли мне наконец-то почувствовать то, что уже давно угасло внутри, обновить мою веру! Было круто все: организация, песни, танцы, молитвы ( они просто переворачивали мой внутренний мир, идеально подобрано было каждое услышанное мной слово, спасибо отдельное за это).
Спасибо Богу за вас, за то, что вы есть, и делаете такие крутые встречи!
Марта
Борисов
Спасибо большое кс.Олег и аниматоры! Было пушка! Я ехала без ожиданий и чувствовала себя настолько спокойно и легко, что просто кайф. Спасибо за интересные workshopы. За молитву, особенно Адарацию, что и в пятницу и в субботу была. Мне хотелось побыть с Богом, и я с ним побыла в молитве, через людей! Спасибо за конференции! Уехала я с большим количеством вопросов, но благодаря встрече я вспомнила, кому важно их задавать и с кем важно их обсуждать! Пусть Бог и дальше благословляет на такое служение! И спасибо за пример Команды, Супольнасці.
Аляксандра
Віцебск
Хвала Хрысту. Мяне завуць Саша. На сустрэчу моладзі ў Браславе я ездзіла як аніматар. Пасля двухгадовага перапынку, гэта сустрэча стала глытком свежага паветра. Канферэнцыі, workshops былі цікавымі, павучальнымі. У кожны наступны момант я чула тое, чаго не хапала у жыцьці. Была вельмі рада пабачыць, што ў касцёл прыходзяць незнаёмыя людзі. Сустрэлася са старымі сябрамі. Застаецца чакаць плады з гэтай сустрэчы).
Ганна
Наваполацк
Хвала Хрысту! Вельмі ўдзячная за гэты час Богу і тым, хто быў побач. Ехала на сустрэчу добра ведаючы расклад і тэмы, бо таксама прымала ўдзел у некаторых падрыхтоўчых момантах, але цяпер з упэўненнасцю магу сказаць, што зусім не ведала, што мяне чакае. А чакала мяне шмат важных рэчаў, на якія ў жыццёвай мітусні так часта не звяртала ўвагі. На workshopе праз псіхолага Бог паказаў пэўныя рэчы, над якімі мушу працаваць, і ў той жа дзень на адарацыі была магчымасць працягу разважанняў пра гэта разам з Езусам. Вельмі ўдзячная за ўсе канферэнцыі, казанні і асабліва за асабістыя сведчанні! Спадзяюся, што гэтыя насычаныя дні прынясуць свае плёны.
Тэкст : Дзіяна Сайкоўская
Фота: Ганна Смільгінь, Аляксандра Малец