© 2020 Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі
Рэкалекцыі для ІТ-шнікаў
Аўтар: Анатолій Канарскі
Сябры, хачу падзяліцца з вамі даволі цікавымі перажываннямі, крыніцаю якіх стаў мой удзел у рэкалекцыях для працаўнікоў IT сферы. Гэтае мерапрыемства было арганізавана ўпершыню ў нашай краіне. Месцам сустрэчы стаў рэкалекцыйны дом у Навагрудке пры касцёле св.Арханёла Міхала, пробашчам якога з'яўляецца кс.Юрый Жэгарын.
Па сутнасці, мерапрыемства ахапіла дзве сферы: духоўную і "практычную", што тычыцца выкарыстання IT інструментарыя ў справе евангелізацыі.

Да духоўнай сферы я адношу ўсё звязанае з духоўным узрастаннем кожнага ўдзельніка, гэта: св.Імша, адарацыя, малітва, сведчанні, канферэнцыі і дзяленне, размовы ўдзельнікаў рэкалекцый напрацягу выходных. Тут варта адзначыць некалькі важных рэчаў, якія запомніліся мне. Адна з іх, безумоўна – канферэнцыі на тэму "Малітва" кс.Яўгена Шымановіча.
Перагляд "схемы" малітвы дапамог мне "удыхнуць свежага паветра" ў размову з Госпадам.
Духоўным спажыткам для нас з'яўляліся самі стасункі з удзельнікамі рэкалекцый. Калі мы збіраліся познім вечарам за сталом, заварвалі гарбату, а кс. Юрый частаваў слодычамі, закраналі абсалютна розныя тэмы, якія датычаць веруючых: паслухмянасць, пакора, служэнне, дзесяціна ды інш. Цудоўна, што падчас адкрытых размоваў з намі былі святары: Кс.Юрый, кс.Яўген і кс.Алег Хмылко, які прыехаў разам з аніматарамі Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі.
Што тычыцца "практычнага" боку мерапрыемства, то цудоўна было ўбачыць прэзентацыі некалькіх каталіцкіх праэктаў, якія ўжо служаць людзям ці пачнуць у бліжэйшай будучыні. Размова, вядома, ідзе пра вэбстаронкі і мабільныя дадаткі. Адзін з такіх праэктаў гэта Imsha.by, распрацоўшчыкі якога задаліся мэтаю каб веруючы мог лёгка даведацца актуальны расклад св.Імшы.
Знаёмства з праэктамі і іх аўтарамі натхніла на тое, каб не адкладваць у далёкую скрыню свае ідэі і планы.
Важна падкрэсліць, што на рэкалекцыях былі не толькі самі праграмісты, але і іншыя спецыялісты ІТ сферы: архітэктары, дызайнеры, маркетолагі, рэкрутэры і іншыя. Усіх аб'ядноўвала адна мэта, якую адзначыў кс.Яўген – стварэнне ўніверсальнага і плённага каталіцкага прадукта, з дапамогай якога веруючыя маглі б не толькі даведвацца аб тым, што адбываецца ў жыцці Касцёла, але і духоўна "насычацца" з дапамогаю такога прадукта ці праэкта.

Удзельнікі і арганізатары прынялі рашэнне маліцца аб распазнанні Божай волі ў дадзеным напрамку евангелізацыі і зноў сустрэцца для стасункаў, малітвы і супольнай працы ды служэння ў гэтай сферы.

Рэкамендуем каталіцкія праэкты:
grodnoehad
imsha.by

Тэкст перакладзены са старонкі супольнасці "Эхад"
Аўтар: Анатолій Канарскі
Поўны тэкст чытайце тут